Паводле сьведчаньняў відавочцаў, пасьля фаервэрку ў гонар Дня гораду група моладзі нападпітку села ў апошнюю электрычку ў Пухавіцкім кірунку адпраўленьнем у 0.20 10 верасьня. На станцыі Менск-Паўднёвы, як паведамляюць сьведкі здарэньня, п’яныя маладзёны ўсчалі бойку і заблякавалі выхады для пасажыраў. Спачатку жыхары Мачулішчаў біліся з жыхарамі Рудзенску, пасьля Мачулішчаў рудзенскія працягнулі п’яную бойку з астатнімі «чужынцамі». На станцыях бойка перамяшчалася на пэрон, хуліганы зрывалі стоп-кран.

Відавочцы сьведчаць, што на станцыях Мачулішчы і Рудзенск хуліганы закідвалі электрычку камянямі. Нагадаем, гэта неафіцыйная інфармацыя ад відавочцаў.

На гэты момант нам удалося ўзяць камэнтар у рэвізора па бясьпецы менскага аддзяленьня беларускай чыгункі, які пацьвердзіў, што ў згаданым прыгарадным цягніку сапраўды адбылося здарэньне, у выніку якога былі разьбітыя 8 шыбаў. Інфармацыі наконт пацярпелых пасыжыраў рэвізор ня мае.

Мы працягваем сачыць за сытуацыяй.

Глядзі яшчэ:

Сьведчаньні відавочцаў: ЧП Республиканского масштаба или терроризм по-белорусски

У застаўцы выкарыстанае фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0