Клаўс Майнэ, Рудзі Шэнкер і Матыяс Ябс з рок-гурта «Скорпіёнс» папрасілі прабачэння за адмену свайго канцэрту ў Мінску 20 красавіка. Свае прабачэнні яны запісалі на відэа.

Нагадаем, нямецкія рокеры не паспелі прыляцець на свой мінскі канцэрт праз хмару вулканічнага попелу, якая спаралізавала працу авіялініяў у Нямеччыне. Аднак паводле словаў Клауса Майнэ «вялізнай праблемай» для правядзення мінскага канцэрту зрабілася менавіта прыбыццё бубнача гурта Джэймса Котака, які мусіў прыляцець у Мінск з-за акіяна, з Лос-Анжэлеса.

Нагадаем, мінскі канцэрт «Скарпоў» перанесены на 29 красавіка.

Відэа-запіс з прабачэннямі гурту «Скорпіёнс» перад мінскай публікай (па-англійску з беларускімі субтытрамі) можна паглядзець тут:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?