На 23 красавіка ў Мінску запланавана прэс‑канферэнцыя звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Гэта будзе яго першая прэс‑канферэнцыя з часу прыезду ў Беларусь 19 красавіка. Нагадаем, 21 красавіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы, у якой сказаў, што не прызнае сваёй адстаўкі, аднак на пытанні журналістаў адказваць не стаў.

У той жа дзень на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Бакіеў адзначыў, што «інфармацыя пра сітуацыю ў Кыргызстане ў большасці СМІ падаецца аднабакова», і заявіў: «Я гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я лічу, гэта неабходна зрабіць менавіта тут. Тое, як усё падавалася, гэта проста розумам неспасціжна».

Прэс‑канферэнцыя прызначана на 11.00 у Нацыянальным прэс‑цэнтры. Паводле звестак бліжэйшага асяроддзя Бакіева, ён мае намер расказаць пра падаплёку падзей, што адбыліся ў Кыргызстане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?