Саміт мэраў гарадоў краін Еўрасаюза і СНД, які меўся прайсці ў Рызе ў ліпені 2010 года, не адбудзецца, паведаміла РІА Новости прэс‑сакратар мэра латвійскай сталіцы Ганна Конанава.

Паводле яе слоў, рашэнне пра адмену саміту прынялі кіраўнікі Рыгі і Масквы. Прычыны адмены мерапрыемства Конанава не назвала.

Дамоўленасць аб правядзенні ў Рызе саміту мэраў гарадоў краін ЕС і СНД была дасягнута паміж кіраўніком латвійскай сталіцы Нілам Ушаковым і кіраўніком Асамблеі сталіц і буйных гарадоў СНД, мэрам Масквы Юрыем Лужковым падчас першага візіту Ушакова ў сталіцу РФ у верасні. У саміце планавалі ўзяць удзел кіраўнікі прыкладна 100 гарадоў ЕС і СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?