Міністэрства замежных спраў Беларусі не атрымлівала якіх‑небудзь нот ад Кыргызстана наконт выдачы звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева, які з 19 красавіка знаходзіцца ў Мінску.

Пра гэта паведаміў журналістам прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 22 красавіка на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, «любыя запыты на выдачу рэгулююцца сур’ёзнымі міжнароднымі пагадненнямі», неабходнае выкананне пэўных умоў, а таксама неабходна «рыхтаваць сур’ёзны пакет дакументаў».

Адказваючы на пытанне пра статус, у якім Бакіеў знаходзіцца ў Мінску, Савіных падкрэсліў,

што наданне статусу з’яўляецца «юрыдычнай працэдурай і пра гэта пакуль рана гаварыць».

«Мы сутыкнуліся з сур’ёзнай міжнароднай праблемай. Вырашэнне гэтай праблемы трэба шукаць у рамках міжнароднай прававой сістэмы. Гэта запатрабуе сур’ёзных кансультацый як на ўзроўні экспертаў, так і на палітычным узроўні», — падкрэсліў Савіных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?