Крымінальная справа за разбойны напад на аддзяленне паштовай сувязі распачата 21 красавіка Рэчыцкім РАУС.
21 красавіка ў 15.00 у паштовае аддзяленне вёскі Баршчоўка ўвайшоў мужчына, які адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу, што размешчана ў вёсцы.
Пераскочыўшы праз стойку і пагражаючы нажом, з касавага апарата зламыснік адкрыта выкраў дзённую выручку ў суме каля 200 тыс. рублёў, а таксама чатыры карткі byfly, восем картак »Белтэлекама» і збег. Падазроны быў затрыманы на чыгуначным вакзале ў Светлагорску. Частку выкрадзенага ўдалося канфіскаваць.
0
0
0
0
0
0