На ўчастку №8 Свірыдаўскай выбарчай акругі Гомеля дзяржаўны сцяг тры дні правісеў зялёнай паласой уверх.
Як паведаміў актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мікалая Калюкі, гэта заўважыў адзін з выбаршчыкаў, пасля чаго члены камісіі павесілі дзяржаўны сцяг правільна. «Незразумела, ці то члены камісіі не ведаюць дзяржаўных сімвалаў,
ці то лічаць не вельмі важным, як будзе вісець сімвал дзяржаўнасці», — сказаў Аксёнаў.
Раней ён неаднаразова звяртаў увагу ўладаў Гомеля на тое, як размешчаны дзяржаўныя сцягі на будынках горада — і ўверх зялёным полем,
і з арнаментам з правага боку.
Пасля скаргаў актывіста парушэнні выпраўляліся.