Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №572 ад 19 красавіка .

Згодна з пастановай, якая ўступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання,

распіццё слабаалкагольных напіткаў і піва дазваляецца ў рознічных гандлёвых аб’ектах і гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання пры ажыццяўленні ва ўстаноўленым парадку рознічнага гандлю півам і слабаалкагольнымі напіткамі.

Акрамя таго, гэта дапускаецца ў рознічных гандлёвых аб’ектах (магазін, павільён, кіёск, палатка і іншыя гандлёвыя аб’екты), у якіх створаны ўмовы для ўжывання піва і слабаалкагольных напіткаў (ёсць сталы, сталы і крэслы, сталы для прыёму ежы стоячы, барныя стойкі і іншае абсталяванне), а таксама ў гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання, а піць піва можна і ў месцах правядзення дэгустацый у маркетынгавых мэтах ва ўстаноўленым парадку.

З мэтай вызначэння рознічных гандлёвых аб’ектаў, гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, у якіх дапускаецца ўжыванне слабаалкагольных напіткаў і піва, Савет Міністраў унёс адпаведныя змяненні ў дзеючую пастанову нумар 317 «Аб асобных пытаннях рэгулявання рознічнага гандлю півам і слабаалкагольнымі напіткамі і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення рознічнага гандлю» ад 6 сакавіка 2006 года.

Міністэрству гандлю прадастаўлена права растлумачваць пытанні вызначэння рознічных гандлёвых аб’ектаў, гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, у якіх дапускаецца ўжыванне піва і слабаалкагольных напіткаў, у адпаведнасці з гэтай пастановай Савета Міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?