Смешна скончылася спроба 24-гадовага цесляра з Докшыцаў зрабіць кар’еру хакера паралельна з асноўнай працай. Мужчыну «здаў» міліцыі 14-гадовы школьнік з Магілёва.

Падлетак зразумеў, адкуль на яго кампутары з’явіўся вірус, і размясціў інфармацыю пра нядобрасумленнага карыстальніку ў Сеціве. Прачыталі інфу не толькі патэнцыяльныя ахвяры хакера, але і супрацоўнікі аддзела па барацьбе са злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій.

Як высветлілася, гэта была першая спроба цесляра зрабіць шкодную праграму. З яе дапамогай ён атрымаў доступ да двух дзесяткаў камп’ютараў па ўсёй краіне, але скарыстаць інфармацыю не паспеў або проста не прыдумаў, што з ёй рабіць.

З хакера спагналі больш за 10 мільёнаў штрафу, а магілёўскі школьнік атрымаў падзяку ад міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?