«Манрэаль Канадыенс» выйграў у пятым матчы чвэрцьфінала Усходняй канферэнцыі ў «Вашынгтон Кэпіталз» з лікам 2:1 і скараціў лік у серыі да 2:3.

Матч прайшоў у Вашынгтоне 23 красавіка.

Лік па перыядах: 0:2, 1:0, 0:0.

Шайбы: Камалеры (А. Маркаў, Плеканец), 1:30 (0:1). Моэн (Джыонта, Гомес), 7:01 (0:2). Авечкін (Кнубл, Карлсан), 23:52 (1:2).

Беларускія форварды «Манрэаля» Андрэй і Сяргей Касціцыны бамбардзіскімі баламі не вызначыліся. Андрэй правёў на пляцоўцы 15 хвілін 46 секунд (22 змены), а вось Сяргею давяраюць зусім мала. Ён правёў на пляцоўцы толькі 3 хвіліны 13 секундаў (чатыры змены), прычым падчас аднаго з яго знаходжання на пляцоўцы «Вашынгтон» закінуў шайбу.

Наступны матч пройдзе 26 красавіка ў Манрэале, калі запатрабуецца, сёмы, 28-га ў Вашынгтоне. Серыя ідзе да чатырох перамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?