Кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Леанід Фармагей расказаў у жывым эфіры канала АНТ пра тое, што яго збілі супрацоўнікі міліцыі. Здарэнне адбылося ў часы яго маладосці.

— Несправядліва паступілі не толькі са мной, але і з маімі сябрамі. Нас абвінавацілі ў тым, што мы ў нецвярозым стане хуліганілі. Хоць гэтага не было, — распавёў Леанід Фармагей. — Нас прымушалі пісаць пратакол, пагадзіцца з тым, што мы гэта рабілі. Але

ніхто з нас не падпісаўся, таму нам панадавалі такіх кухталёў, што рэбры балелі яшчэ вельмі доўга!
Крыўда засталося да таго часу, пакуль не паступіў на службу ў органы унутраных спраў. Я зрабіў для сябе выснову: ніколі не буду рабіць так, каб чалавек пакрыўдзіўся на працу міліцыі.

Варта адзначыць, што Леанід Фармагей некалькі гадоў кіраваў разгонам акцый апазіцыі ў сталіцы. Менавіта на час ягонага кіравання прыпадае росквіт пасадак палітычных актывістаў па абвінавачванні ў дробным хуліганстве і нецэнузрнай лаянцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?