Паводле звестак на 18.00 на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавала 69,8% выбаршчыкаў, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

У датэрміновым галасаванні ўзялі ўдзел 29,3% выбаршчыкаў, за дзесяць гадзін у дзень асноўнага галасавання — 40,5%.

Найбольшую актыўнасць на выбарах дэманструе Віцебская вобласць, дзе прагаласавала 80,8% унесеных у спісы выбаршчыкаў. Найменш актыўнымі застаюцца выбаршчыкі Мінска — 53,2%.

У Брэсцкай вобласці прагаласавала 65,6% выбаршчыкаў, у Гомельскай — 77,9%, Гродзенскай — 66,9%, Мінскай — 71,2%, Магілёўскай — 77,9%.

Галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў завяршаецца ў 20.00.

На мясцовых выбарах 2007 года да 18 гадзін прагаласавала 70,7% выбаршчыкаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?