Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім урад павінен выдзеліць сродкі на фінансаваньне дзейнасьці Саюзу пісьменьнікаў Беларусі на чале зь Мікалаем Чаргінцом. Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта павінна забясьпечыць новы творчы саюз памяшканьнямі, аргтэхнікай ды інш.

Нагадаем, што адзіная заслуга гэтага новастворанага саюзу – яго ляяльнасьць да сёньняшіх уладаў. У ім няма ніводнага сур'ёзнага пісьменьніка. Больш за тое, усе на сёньня жывыя народныя пісьменьнікі Беларусі засталіся ў шэрагах апальнага саюзу, выселенага нядаўна з Дому літаратараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?