Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў сябар аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксей Цюлькоў
, паведаміў НН Павел Севярынец. Ён перамог у Прамысловай акрузе № 22.

Нават у скрынях датэрміновага галасавання ветэрынар Цюлькоў перамог у некалькі галасоў. Перавага ж у асноўны дзень была больш істотнай. Супернікам Цюлькова быў намеснік дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання.

У Аўсянкаўскай сельскай акрузе ў Горацкім раёне перамагла настаўніца Жанна Шчарбініна, кампанію якой у рэгіёне актыўна праводзілі сябры Руху «За Свабоду». Яна набрала 42%.

Праўда, яна стала дэпутатам толькі сельсавету. У райсавет Шчарбініной трапіць не атрымалася. Тут яна атрымала толькі 22% галасоў.

Таксама дэпутатам па Сідрынскім сельсавеце ў Кобрынскім ране стаў Віктар Бардзюг. Ён быў адзіным сябрам БХД, які балатаваўся па безальтэрнатыўнай акрузе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру