Транспартная міліцыя затрымала двух чалавек, якіх падазраюць у начной бойцы ў электрычцы «Мінск--Пухавічы». Па факце бойкі распачатая крымінальная справа за хуліганства.
Бойка адбылася ўначы пасьля сьвяткаваньня Дня гораду ў Менску. Асноўная яе частка адбылася ў раёне прыпынкавага пункту Мачулішчы. У выніку бойкі ў чатырох вагонах былі разьбітыя 12 шыбаў. Агульны ўрон толькі ад выбітых вокнаў склаў больш за 1 мільён рублёў.
Акрамя таго, на станцыі Рудзенск электрацягнік быў абкіданы камянямі. Адным з іх была траўмаваная 22-гадовая дзяўчына: яна атрымала рваную рану вуснаў. У Пухавічах дзяўчыне аказалі мэдычную дапамогу і адправілі дадому без шпіталізацыі.