Сталічныя ўлады дазволілі арганізатарам правесьці 16 верасьня ў Менску на плошчы Бангалор мітынг і канцэрт пад назвай "Вялікі джынсавы фэст за свабоду".

Як паведаміў "Белорусскому партизану" адзін з арганізатараў акцыі намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч, мерапрыемства пройдзе з 16-й да 20 гадзіны. Праўда, шэсьце ад будынку прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук усё ж забаронена. Менгарвыканкам спаслаўся на заканадаўства, згодна зь якім масавыя мерапрыемствы забаронена праводзіць бліжэй за 200 м ад станцый мэтрапалітэну і месцаў збору вялікай колькасьці людзей.

Зараз арганізатары ўдакладняюць склад удзельнікаў рок-канцэрту. Мяркуецца, што ўдзел у ім возьмуць галоўныя беларускія рок-калектывы, выціснутыя з афіцыйнай культурнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?