Чакаецца, што 28 красавіка прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прыбудзе ў Беларусь з двухдзённым візітам.

Як паведамілі ў пасольстве Украіны, праграма візіту пакуль дапрацоўваецца, але вядома, што Віктар Януковіч сустрэнецца са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле вынікаў перамоў запланаваны зносіны з прэсай. Чакаецца таксама, што прэзідэнт Украіны наведае некаторыя прадпрыемствы.

Напярэдадні прыезду ў Беларусь, 27 красавіка, Януковіч плануе выступіць перад дэпутатамі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) у Страсбургу
.

Старшыня ПАРЕ Меўлют Чавушаглу 26 красавіка паведаміў, што мае намер абмеркаваць з Януковічам стратэгію адносін з Беларуссю.

Нагадаем, аб правядзенні двухбаковай сустрэчы найбліжэйшым часам Януковіч і Лукашэнка дамовіліся падчас тэлефоннай размовы 3 сакавіка. Прэзідэнты таксама гутарылі па тэлефоне 6 красавіка — яны абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых адносін, актуальныя міжнародныя праблемы і пытанні ўзаемадзеяння ў межах інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?