Гэты парадокс — юрыдычны перажытак XIX ст.

У дзяржавы Ватыкан самы нізкі ўзрост сэксуальнай згоды ў Еўропе — 12 гадоў. Гэта азначае, што ў гэтым горадзе‑дзяржаве дарослыя могуць уступаць у палавыя зносіны з дванаццацігадовымі дзецьмі — пры іх згодзе, распавядае нямецкая Die Welt.

Аўтар артыкула Лукас Вігельман называе гэты феномэн «юрыдычным перажыткам XIX ст.» Тады ў італьянскім крымінальным праве ўзрост сэксуальнай згоды складаў 12 гадоў. Калі ў 1929 годзе Ватыкан быў заснаваны ў сваім сённяшнім выглядзе, там быў прыняты італьянскі крымінальны кодэкс.

З тых часоў, гаворыцца далей у артыкуле, у кодэкс ўносіліся розныя змены, напрыклад, была скасаваная смяротнае пакаранне, але гэтага артыкула перамены не закранулі, хоць у Італіі ўзрост сэксуальнай згоды быў падвышаны да 14 гадоў.

Дадзеная калізія, адзначае аглядальнік, выклікае спрэчкі ў правазнаўцаў. Некаторыя, напрыклад прафесар Манфрэд Новак з Вены, упэўнены, што Каталіцкая царква свядома захоўвае ўзрост сэксуальнай згоды на такім нізкім узроўні.

У пацвярджэнне свайго меркавання Новак спасылаецца на Мальту і Іспанію. На Мальце ён такі ж нізкі, а ў Іспаніі ўзрост сэксуальнай згоды быў павялічаны з 12 да 13 гадоў усяго сем гадоў таму.

Як вядома, рэзюмуе выданне, у Еўропе мала краін, больш адданых каталіцызму, чым Мальта і Іспанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?