Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ініцыюе работы па даставанні з возера Рудакова, размешчанага ў нацыянальным парку «Нарачанскі», затопленага корпуса верталёта Мі‑2.

Як паведаміў начальнік аддзела экспертызы прамысловых аб’ектаў упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Каваленка, у

пачатку 2010 года Беларуская федэрацыя падводнага спорту звярнулася да Мінпрыроды з просьбай дазволіць затапленне фюзеляжа верталёта Мі‑2 у возеры Рудакова.

У затопленым верталёце планавалася праводзіць падводныя экскурсіі, навучаць аквалангістаў і вадалазаў.

З дазволу адміністрацыі нацыянальнага парку «Нарачанскі» і Мінпрыроды 26 сакавіка затапленне было праведзена.

Аднак неўзабаве пасля гэтага занепакоенасць станам возера выказалі вучоныя БДУ, адзначыў Каваленка. Яны сцвярджалі, што з часам метал, з якога зроблены корпус верталёта, падвергнецца карозіі і прывядзе да парушэння экалогіі возера, гібелі ў ім рыбы.

Як паведаміў Каваленка, у выніку праверкі Мінпрыроды па факце зваротаў грамадскасці былі выяўлены парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства пры правядзенні затаплення верталёта. Аказалася, што фюзеляж верталёта пагнуты, фарба месцамі адстала ад корпуса, унутры яго ёсць пабочныя прадметы. Як заключыў спецыяліст

,
у такім выглядзе корпус верталёта ўяўляе небяспеку як для экалогіі возера, так і для здароўя аквалангістаў.

Паводле слоў Каваленкі, у сувязі з выяўленымі парушэннямі Мінпрыроды звярнулася з лістамі ў Беларускую федэрацыю падводнага спорту і адміністрацыю Нацыянальнага парку «Нарачанскі» з прадпісаннем да 30 мая ажыццявіць пад’ём фюзеляжа верталёта Мі‑2 са дна возера. Аб пад’ёме верталёта Мінпрыроды павінна быць праінфармавана да 7 чэрвеня.

Возера Рудакова размешчана паміж азёрамі Нарач і Мядзель у нацыянальным парку «Нарачанскі». Яго плошча складае 0,24 кв. км, вадазбор — 1,16 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?