Рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Витебский курьер» 5 верасня атрымала з міліцыі адказ на заяву з просьбай выявіць і прыцягнуць да адказнасці аўтара ліста з пагрозам ад РНЕ.

У паведамленні за подпісам намесніка начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска сцвярджаецца, што «у ходзе праведзенай праверкі выявіць асобу, якая даслала вам ліст-папярэджанне не прадставілася магчымым . У выпадку выяўлення асобы вам паведамяць дадаткова.»

Нагадаем, 10 жніўня газета «Витебский курьер» атрымала ліст з пагрозамі, дысылальнікам якога пазначана арганізацыя «Русское национальное единство».

У лісце са зняважлівым зместам выказвалася патрабаванне да газеты перагледзець на працягу месяца сваю інфармацыйную палітыку і «прекратить публикации, дискредитирующие существующую в Беларуси власть и глубоко уважаемого нами первого президента Александра Григорьевича Лукашенко, ведь он ведет непримиримую, вселенскую борьбу за величие славянских народов с жидами и либералами всех мастей, которые стремятся поработить великий русский народ». У адваротным выпадку пагражалася задзейнічаць «все свои ресурсы и связи в коридорах власти», каб максімальна хутка закрыць газету.

Тэкст ліста дапаўняў малюнак - малады мужчына ў ваеннай форме, аздобленай свастыкай, трымае ў адной руцэ падвешанага на вяроўцы чалавека, на грудзях якога намалёвана зорка Давіда, а з кішэняў сыплюцца долары, а ў другой - меч. Пад малюнкам подпіс: «Очистим Россию!».

Трэба адзначыць, што ў Баранавічах міліцыя таксама не змагла выявіць злачынцаў - аўтараў ананімных пагроз у адрас недзяржаўнай газеты «Intex-press», якія атрымала рэдакцыя сёлета 18 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?