Чыноўнікі Мінздароўя заявілі, што навуковыя даследаванні па наяўнасці вірусаў у вадзе басейнаў у Мінску ладзяцца рэгулярна. У выніку даследаванняў, паведамляе БЕЛТА, у вадзе плавальных басейнаў не былі выяўленыя непасрэдна самі вірусы, а толькі іх генетычныя і бялковыя маркеры. Гэта своеасаблівыя «абломкі» вірусаў, не здольныя выклікаць інфекцыю ў чалавека.

Па словах чыноўнікаў Мінздароўя, выяўленне гэтых маркераў не сведчыць пра заразнасць віруснага матэрыялу.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў 15% пробаў вады з плавальных басейнаў Мінску выяўленыя вірусы. Сярод іншых называліся вірусы гепатыту А і энцэфаліту. Выяўленыя яны былі як у дарослых, так і ў дзіцячых басейнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?