"Уявіце сабе вядро, поўнае крабаў. Вам не давядзецца прыкладаць аніякіх высілкаў, каб утрымаць іх там, нават накрываць крышкай. Калі нейкі краб паспрабуе вылезці, астатнія сцягнуць яго назад да сябе.

Як толькі Вы дасягнеце ў жыцці больш-менш значнага поспеху, Вам сустрэнуцца людзі-крабы. Іх можна вызначыць па характэрных фразах:

- "Надта не вылузвайся, бо іншыя зайздросціць будуць"

- "У нас такое звычайна не праходзіць"

- "Не узлятай высока, бо балюча будзе падаць"

- "Асабліва не спадзявайся" і г.д.

Як паводзіць сабе з такімі людзьмі? Калі можаце - пасылайце на .... Калі такой магчымасці няма - проста не падпускайце іх да свайго жыцця.

Знойдзецца дастаткова людзей, гатовых скрасці Ваш час, ўпэўненасць у сабе і рашучасць рабіць сваю справу, але яны ніколі іх не вернуць. Верце ў сабе і паспрабуйце пражыць уласнае, а не чужое жыццё."

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?