У аўторак у Маскве ва ўзросце 78 гадоў памёр літаратуразнаўца Валянцін Аскоцкі.

Ён быў сябрам Алеся Аламовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава. Дзякуючы намаганням у тым ліку і Аскоцкага, у Расіі з’яўляліся публікацыі пра Быкава ў 1960-х. А калі ў Беларусі ў 2000-х пачалася чарговая кампанія супраць пісьменніка, літаратурузнаўца на старонках «Известий» выступіў са зваротам да Уладзіміра Пуціна і Юрыя Лужкова, каб тыя запрасілі Васіля Быкава пераехаць жыць у Расію. Прысутнічаў ён і на пахаванні сябра ў Мінску ў 2003.

Пахаванне самога Валянціна Аскоцкага адбудзецца ў пятніцу на Вастракоўскіх могілках у Маскве.

Валянцін Аскоцкі нарадзіўся ў 1931 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Працаваў у рэдакцыях «Литературной газеты», часопісаў «Дружба народов», «Литературное обозрение», «Знамя». Уваходзіў у сакратарыят Саюза піьменнікаў Масквы. Аўтар літаратуразнаўчых і публіцыстычных кніг «Богатство романа», «Роман и история», «Карабахский дневник», «Еврейский вопрос» по Александру Солженицыну» і іншых.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?