Матч «Дынама» Мінск — «Віцебск» 28 красавіка, што прайшоў на стадыёне ў Кунцаўшчыне, быў азмрочаны экстрэмісцкай выхадкай дынамаўскіх фанатаў, паведамляе Прессбол.

Падчас матчу яны вывесілі ў сваім сектары банер, які ўсхваляе Рудольфа Геса -- намесніка Гітлера па нацысцкай партыі.

Прапаганда фашызму ў Беларусі забароненая законам.

Гэты факт стане прадметам разгляду ў футбольнай федэрацыі і Міністэрства ўнутраных спраў. Як прафашысцкі банэр быў пранесены на трыбуну? Чаму міліцыя не зрэагавала на яго з'яўленне? П іроніі лёсу сустрэчу інспектаваў штатны работнік федэрацыі Міхаіл Архіпаў, дадае Прессбол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0