Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў рэзка выказаўся аб падрыхтоўцы да Алімпіяды-2014 у Сочы, якой займаецца асабіста прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін.

29 красавіка Мядзведзеў сабраў чыноўнікаў і вядомых прадпрымальнікаў у падмаскоўным Обнінску, каб абмеркаваць ход ўвасаблення яго асабістай ідэі – стварэння навуковага комплексу ў Сколкава, які павінен стаць расійскім аналагам амерыканскай сіліконавай даліны.

«Трэба, каб гэтая справа не зацягнулася на гады. Гэта не падрыхтоўка да Алімпіяды-2014: усё трэба зрабіць хутка і цвёрда», -- заявіў прэзідэнт, выступ якога ў прамым эфіры трансліраваў дзяржаўны спадарожнікавы тэлеканал «Вести24».

Расія дамаглася права на зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы ў 2007 годзе падчас прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна. На падрыхтоўку да Алімпіяды плануецца патраціць $12 млрд. Расійская апазіцыя сцвярджае, што бюджэтныя сродкі выдаткоўваюцца неэфектыўна, што стварае глебу для карупцыі, і што існуе рызыка адставання ад графіка падрыхтоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?