У Брэсце кіроўца маршрутнага таксі маркі «ГАЗ» адчуў сябе дрэнна і, з’ехаўшы з дарогі, урэзаўся ў сцяну шматпавярховага жылога дома.

У ДТЗ атрымалі траўмы трое пасажыраў, паведаміла БелаПАН інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Наталля Касьянік.

Аварыя адбылася 30 красавіка каля 12.00 на праспекце Машэрава. Кіроўца маршрутнага таксі №10, які ехаў ад вуліцы Маскоўскай у бок вуліцы Леніна, недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту «МОПРа»

з’ехаў з дарогі, двойчы перасек тратуар і бакавыя з’езды з дарогі, пасля чаго машына ўдарылася ў сцяну шматпавярховага жылога дома.

Па дарозе маршрутнае таксі сутыкнулася з двума прыпаркаванымі легкавымі аўтамабілямі, у якіх не было людзей.

У самой маршрутцы знаходзіліся 12 пасажыраў. Трое з іх атрымалі нязначныя траўмы, удары, і пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дамоў, паведаміла Касьянік.

42‑гадовы кіроўца маршруткі шпіталізаваны з дыягназам «Сутаргавы сіндром».

У момант аварыі людзей на пешаходных тратуарах не было. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

З пачатку года гэта другое ДТЗ у Брэсце з удзелам маршрутных таксі з пацярпелымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?