Літоўскі банк выпусьціў 12 верасьня ў абарачэньне памятную манету вартасьцю 50 літаў. Яна прысьвечана гераіне вызвольнага паўстаньня 1831 г., фальклярыстцы Эміліі Плятэр.

Сёлета, 13 лістапада, будзе адзначацца 200 год з дня нараджэньня славутай дачкі беларускага і літоўскага народу. Яна нарадзілася ў Вільні, а потым жыла ў маёнтку Ліксна Віцебскай губэрні. У канцы сакавіка 1831 г. яна ўзначаліла партызанскі атрад, які змагаўся супраць расейскіх акупантаў. Потым атрад уліўся ў агульнае польскае паўстанцкае войска. Пры канцы году Эмілія Плятэр моцна захварэла і памерла.

У ейны гонар напісаў верш Адам Міцкевіч «Сьмерць палкоўніка», складаліся вершы ў іншых краінах. Падчас Другой сусьветнай вайны быў створаны асобны пяхотны батальён імя Эміліі Плятэр у складзе 1-й польскай дывізіі Тадэвуша Касьцюшкі.

У Нацыянальнага банку Беларусі свае клопаты. 12 верасьня ён выпусьціў у абарачэнтне памятныя манеты сэрыі «Заказьнікі Беларусі» «Чырвоны бор»: срэбную – наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, дыямэтрам 38,61 мм; і медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, масай 14,35 г, дыямэтрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, зь пярэдняга і адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасьці. На гурце манет надпісы: ЗАКАЗНІКІ БЕЛАРУСІ ЧЫРВОНЫ БОР.

На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтральнай частцы, на фоне фрагмэнту пейзажу запаведніка, – рэльефная выява норкі, уверсе – адлюстраваньне фрагмэнту традыцыйнага беларускага арнамэнту, што сымбалізуе жыцьцё, унізе – надпіс: "Еўрапейская норка".

Манеты адчаканены: срэбная – якасцю "пруф", медна-нікелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай – 5000 штук, медна-нікелевай – 5000 штук. Падрабязьней пра эўрапейскіх норак тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0