Суд штата Невада асудзіў 34-гадовую Мішэль Лін Тэйлар за разбэшчванне непоўнагадовага на пажыццёвы кантроль. Пра гэта паведамляе Times News Magicvalley.com.

Асуджаная пацалавала 13-гадовага сына сваёй сяброўкі, прымусіла яго памацаць яе за грудзі і прапанавала заняцца сэксам. Хлопчык адмовіўся.

Жанчына сцвярджае, што нічога не памятае, бо была п’янай.

Калі праз 10 гадоў асуджаная і будзе ўмоўна-датэрмінова вызваленая з турмы, то мусіць да скону рэгістравацца ў органах нагляду, як маньячка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?