На ўроку фізкультуры памёр навучэнец першага курса Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, жыхар гарадскога пасёлка Целяханы.

Гэта адбылося 3 мая на стадыёне навучальнай установы, калі ліцэісты здавалі нарматыў па бегу на 100 метраў, паведамілі o пракуратуры Івацэвіцкага раёна.

Сямнаццацігадовы юнак прабег дыстанцыю, даведаўся ў педагога свой вынік,

адышоў у бок прыкладна на пяць метраў і паваліўся.

Першую дапамогу яму аказалі настаўнік і медработнік ліцэя. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала смерць першакурсніка. Ён не знаходзіўся на дыспансерным медыцынскім уліку, нейкіх абмежаванняў адносна заняткаў фізкультурай для яго ўстаноўлена не было.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Івацэвіцкага раёна. Паводле папярэдніх звестак, прычынай гібелі першакурсніка стала раптоўная сардэчная смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?