Першакурснік Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта памёр у час бегу.

Трагедыя здарылася ў панядзелак 3 мая. 18-гадовы першакурснік Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта з Воршы памёр проста на занятку, які праходзіў у парку імя Горкага, у цэнтры сталіцы. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыехала на месца здарэння праз 10 хвілін, была бяссільная.

У РУУС Партызанскага раёна факт смерці студэнта пацвердзілі, паведаміўшы, што падрабязнасці трагедыі стануць вядомыя пазней. Тое самае заявілі ў прыёмнай Лінгвістычнага ўніверсітэта.

Гэта не першае за апошні час здарэнне на занятках фізкультуры са смяротным зыходам. Так, 3 мая на ўроку фізкультуры памёр навучэнец першага курса Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, жыхар гарадскога пасёлка Целяханы. 28 красавіка у 307-й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку, падчас бегу на 100 метраў памёр салдат тэрміновай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?