Бок абвінавачвання па справе ў дачыненні да двух маладых людзей, якія прылічваюць сябе да субкультураў «Готы» і «Эма», абвінавачаных у забойстве 16‑гадовай знаёмай ў студзені 2009 года, часткі цела якой яны ўжылі ў ежу, папрасіла для абвінавачаных 42 гады турмы на дваіх (20+22).

Адзін з абвінавачаных 20‑гадовы Главацкі адмовіўся ад апошняга слова, матываваўшы гэта тым, што не гатовы. Іншы, Мажноў, у сваім апошнім слове ахарактарызаваў сябе як станоўчага маладога чалавека, якому трэба даць шанец на выпраўленне. Падсудныя не прызнаюць сябе вінаватымі.

Главацкі і Мажноў абвінавачваліся ў забойстве і крадзяжы. Па версіі следства, у ноч на 20 студзеня 2009 года ў стане алкагольнага ап’янення Главацкі і Мажноў з мэтай забойства зацягнулі сваю 16‑гадовую знаёмую у ванную, дзе ўтрымлівалі пад вадой да тых часоў, пакуль дзяўчына не перастала дыхаць. Цела зламыснікі расчлянілі, з’елі частку, парэшткі выкінулі на тэрыторыі Маскоўскага раёна.

***

16:30

Суд прыгаварыў забойцаў-канібалаў да 19 і 18 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Свае дзеянні забойцы патлумачылі пачуццём голаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?