Капыль. На самай высокай гары нашага мястэчка стаіць старая хатка. Жыве ў ёй нейкая Ягорыха, муж якой ужо дзевяць гадоў у Амерыцы. Абы настала ноч, цягнуцца да яе ўсе мясцовыя абломкі… Стол аж угінаецца ад пірагоў і бутэлек. Ну, але хай бы і так было… але нашто яна цягне і зазывае на гэтыя гульні маладых дзяўчат? Дрэнная там кампанія для іх!

«НН». №19. 1910

Добры ў пасёлку Нарач базар — еш вэнджаныя прысмакі ды півам запівай. Хвалі выкінуць вугра на бераг, мясцовыя прадпрымальнікі звэндзяць умомант, купляй ды не вельмі з імі таргуйся, бо тавар у іх першы сорт — дарма што рыба здохла яшчэ ў возеры, атручаная невядома чым.

«НН». №18. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0