У Чыкага 5 траўня памерла грамадская дзяячка Вера Рамук. Яна на два месяцы перажыла свайго мужа Вітаўта Рамука, якога не стала 9 сакавіка.

Вера Рамук нарадзілася 6 верасня 1931 г. у Сабарах (сёння Докшыцкі раён Віцебскай вобласці, а тады – усходнія крэсы) ва ўніяцкай сям’і Стэфана Жызнеўскага і Еўдакіі Гапанёнак. Бацька быў краўцом, маці – хатняй гаспадыняй. Сям’я мела 12 гектараў зямлі, чатыры каровы, два кані, дзесяць авечак.

Вучылася ў польскай, затым – пасля далучэння Заходняй Беларусі – савецкай школе. Са школьных гадоў запомніла наступнае: «Савет, савет, дай канфет» – мусілі казаць дзеці – і цукеркі з’яўляліся (настаўніца падкідвала). Потым яна загадвала казаць: «Бог, дай пірог». Колькі дзеці ні казалі, ніякага пірага не з’ялялася. «От, – рэзюмавала настаўніца, – значыць, ніякага Бога няма».

Жызнеўскія былі сярод тых, каго «планавалі» выслаць у Сібір.

Высылку прызначылі на канец чэрвеня.

Потым была нямецкая акупацыя, якая ў тых мясцінах была дапоўнена небяспекай пацярпець ад палка Гіль-Радзівонава ці літоўскіх карнікаў.

У 1944 г. Жызнеўскія ўцяклі на Захад. У 1949 г. пераехалі ў ЗША, пасля нядоўгага побыту ў Нью-Ёрку перабраліся ў штат Ілінойс, у горад Пеорыя.

Тут Вера Жызнеўская скончыла ўніверсітэт і пазнаёмілася з Вітаўтам Рамуком, у 1956 г. яны пажаніліся. У 1963-м перабраліся ў Чыкага. Грамадскае жыццё тут у 1960-я кіпела. Некалькі арганізацый, ажно дзве беларускія царквы – праваслаўная і ўніяцкая парафія Хрыста Збаўцы.

Актывістамі і рухавікамі гэтай парафіі былі і Рамукі.

У 1984 г. Вера Рамук як прадстаўнічка беларускай дэлегацыі была запрошана ў Вашынгтон на Тыдзень паняволеных народаў. У Белым доме і пазнаёмілася з прэзідэнтам Рэйганам і нават, набраўшыся адвагі, папрасіла разам сфатаграфавацца.

Да апошняга часу Вера Рамук жыва цікаваліся падзеямі ў Беларусі, была падпісчыцай «Нашай Нівы». Але жаданне жыць падарвала смерць мужа 9 сакавіка 2010 года. Шмат перажыла ў сваім жыцці, а гэта перажыць не змагла.

Вера Рамук адмовілася прымаць лекі.

Вера і Вітаўт Рамукі.

Вера і Вітаўт Рамукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?