Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Ён адбывае арышт, які, паводле міліцыянтаў, ён запазычыў за ўдзел у сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Увечары 12 верасьня Вячаслава Сіўчыка затрымалі ў кавярні ў часе сустрэчы з журналістам Паўлюком Быкоўскім.

Сіўчыка затрымалі 23 сакавіка, але з турмы на Акрэсьціна апазыцыянэра адвезьлі ў трэці клінічны шпіталь. Вячаслаў Сіўчык патлумачыў мэдыкам, што быў зьбіты пад час затрыманьня. Празь некалькі дзён ён пакінуў шпіталь і зьехаў ва Ўкраіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?