Cёньня ў менскім Доме кіно ў 15.30 і 18.20 адбудзецца прэм’ера кінафільму «Franz+Polina», паводле аповесьці Алеся Адамовіча «Нямко».

На прэм’ерным паказе «Franz+Polina» з гледачамі сустрэнуцца стваральнікі карціны, а таксама дачка Алеся Адамовіча – Натальля.

Сам Алесь Адамовіч называў «Нямко» «нявыдуманай гісторыяй» каханьня беларускай дзяўчыны і маладога нямецкага салдата.

Карціна зробленая на студыі «Югра-фільм» (Расея). У ёй занятыя кінаакторы зь Беларусі, Расеі, Нямеччыны. Здымкі праходзілі ў Беларусі.

Кінастужка сёлета ў ліпені была прадстаўленая на Міжнародным кінафэстывалі ў Маскве. Як пісалі ў сваіх рэцэнзіях маскоўскія і бэрлінскія крытыкі, фільм «Franz+Polina» ёсьць гісторыяй Рамэа і Джульеты Другой усясьветнай вайны і за пачуцьцямі гэтых маладых людзей стаіць ня проста варожасьць клянаў, але і варожасьць народаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?