Ва Украіне індэкс спажывецкіх коштаў у красавіку 2010 года склаў 99,7%, паведамілі у Дзяржкамстаце краіны. Пры гэтым з пачатку года інфляцыя ў Украіне дасягнула 4,4%.

У красавіку на спажывецкім рынку Украіны знізіліся кошты на прадукты харчавання на 0,6%, паслугі ЖКГ — на 0,1%, адпачынак і культуру — на 0,3%.

У той жа час быў адзначаны рост коштаў на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы на 0,7%, адзенне і абутак — на 0,2%, ахову здароўя — на 0,3%, транспарт — на 0,7%, рэстараны і гасцініцы — на 0,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?