Чатырохгадовы хлопчык пацярпеў у ДТЗ 6 мая ў Пінску, паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ Брэсцкай вобласці Наталля Сахарчук.

Паводле яе слоў, у 18.00 на дзіця, якое выбегла з‑за аўтамашыны пры выездзе са двара, учыніў наезд аўтамабіль »Фальксваген‑Гольф», якім кіравала 37‑гадовая жыхарка Пінска. Хлопчык, жыхар вёскі Галева Пінскага раёна, з пераломам левай галёначнай косці, закрытай чэрапна‑мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозга змешчаны ў бальніцу. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Раптоўнае з’яўленне дзяцей перад аўтатранспартам — асноўная прычына ДТЗ, у якія трапляюць непаўналетнія, адзначыла прадстаўнік ДАІ.

Аналагічная дарожная аварыя адбылася 2 мая ў Лунінцы. Дзевяцігадовы хлопчык выбег з‑за аўтамабіля, які стаяў, на праезную частку і быў збіты іншай машынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?