і складзе 1,6 даляра за тону, перамешчаную на 100 кіламетраў.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 79 ад 29 красавіка 2010 года «Аб тарыфе на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Як паведамляе прэс‑служба Мінэканомікі, пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, ад 8 чэрвеня 2004 года.

Раней тарыфы на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаліся 1 студзеня 2010 года на 4,4% (да 1,42 долара за тону на 100 км).

Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе »Захад‑Транснафтапрадукт», даччынае прадпрыемства расійскай АК «Транснефцепрадукт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?