У Маскве супрацоўнікамі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС каля сваёй кватэры быў затрыманы 30-гадовы беларускі бізнэсоўца Юры Крэйдзіч. Ён падазраецца ў кантрабандзе бытавой тэхнікі і кампутараў з Польшчы на 1 млрд. даляраў. Крэйдзіч ня першы год дагэтуль знаходзіўся ў міжнародным вышуку.

Беларускія мытнікі кажуць, што Крэйдзіч ад 2000 г. займаўся пастаўкай кантрабандных тавараў у Расею з Польшчы праз нашу краіну. Таксама адзначаецца, што Крэйдзічу ў ягонай дзейнасьці дапамагалі некаторыя супрацоўнікі мытнай службы «Заходні Буг», таму ня выключана, што ўжо бліжэйшым часам Беларусь можа чакаць яшчэ адзін буйны мытны скандал.

Міліцыянты падлічылі, што за шэсьць гадоў курсаваньня Крэйдзіча між Варшавай і Масквой страты беларускага боку склалі каля 1 мільярда даляраў. Апошнія гады Крэйдзіч, ведаючы, што на Радзіме супраць яго заведзена крымінальная справа жыў на абсалютна легальным становішчы ў сталіцы Расеі. Ягоная фірма займалася гандлем беларускімі таварамі.

Цяпер Крэйдзіч знаходзіцца пад вартай у Маскве, але ўжо ў найбліжэйшы час ён будзе перададзены беларускім праваахоўнікам.

Скандал у чарговы раз ставіць пад сумнеў эфэктыўнасьць мытнага супрацоўніцтва з Расеяй, калі адзіны дзялок змог зарабіць на кантрабандных таварах столькі грошай. Узьнікае таксама пытаньне: чаму бізнэсовец быў арыштаваны толькі зараз, калі Масква ведала аб ягоным існаваньні ўжо досыць даўно і ці не зьвязаны арышт Крэйдзіча у шырэйшым кантэксьце з продажам «Белтрансгазу» і новымі цэнамі на блакітнае паліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?