Прадстаўнікі апазіцыйных партый ушанавалі 9 мая ў Мінску памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

У 10.30 на плошчы Перамогі сабраліся прыкладна 50 ветэранаў — прыхільнікаў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Яны ўсклалі кветкі да манумента Перамогі і правялі невялікі мітынг. Як адзначыў падчас свайго выступлення лідэр партыі Сяргей Калякін, актывісты дэмакратычных сіл традыцыйна ўшаноўваюць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. «Мы віншуем ветэранаў, выказваем удзячнасць ім за тое, што яны зрабілі. Яны вызвалілі Беларусь ад фашызму. І я думаю, што гэтыя людзі могуць прывесці краіну да лепшай будучыні», — адзначыў Калякін.

Разам з ветэранамі ўсклаў кветкі намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?