Скачок еўра на мінулым тыдні дадаў сівых валасоў тым, хто адкладвае грошы выключна ў еўрапейскай валюце. Фінансавы крызіс у Грэцыі цягнуў валюту на дно, і еўра дзень за днём абнаўляла гадавыя мінімумы ў адносінах да даляра, дайшоўшы ў рэшце рэшт да 1,25.

Дарэчы, за кошт адначасовага падзення еўра і расійскага рубеля валютны кошык апусціўся да паказчыкаў канца 2009 года. Гэта значыцца, што ў краіне назіравалася рэвальвацыя — падаражанне нацыянальнай валюты. За чатыры з паловай месяцы беларускі рубель падняўся на 0,3%.

Сітуацыя карэнным чынам змянілася раніцай у панядзелак.

Пасля 12-гадзінных перамоў у Брусэлі міністры фінансаў краін Еўрасаюза дамовіліся наконт стратэгіі ратавання еўра. Было заключана пагадненне аб стварэнні спецыяльнага антыкрызіснага фонда памерам €750 мільярдаў.

€440 мільярдаў ад гэтай сумы дадуць самі краіны еўразоны, прычым найбольшы цяжар — €123 мільярда ляжа на плечы Германіі. Яшчэ €60 мільярдаў згадзілася прадаставіць Еўракамісія. Нарэшце, апошнія €250 мільярдаў падкіне Міжнародны валютны фонд.

Біржы адрэагавалі на навіны неадкладна.

Еўра ўжо перайшоў мяжу 1,3 даляра і як мінімум бліжэйшы час яму нічога не пагражае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?