Новыя ўлады Кыргызстана будуць настойваць на экстрадыцыі звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева з Беларусі. Пра гэта заявіла 11 мая кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева.

«Сёння кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзяў пад сваю апеку Курманбека Бакіева. Хачу сказаць, што падобныя дзеянні ўскладняюць палітычную сітуацыю ў самой Беларусі, дзе зараз актыўна прачынаецца апазіцыя. Яна жорстка выступае супраць палітыкі Лукашэнкі. Я думаю, што ён сам вінаваты ў наяўнай сітуацыі», — цытуе Атунбаеву кіргізскае інфармагенцтва 24.kg.

Атунбаева падкрэсліла, што Бакіеў павінен адказаць за свае дзеянні перад народам Кыргызстана. «Нас абвінавачваюць, што мы выпусцілі яго з краіны, але мы пайшлі на гэта, каб не дапусціць дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне», — сказала кіраўнік часовага ўрада.

Як паведаміў журналістам на мінулым тыдні віцэ‑прэм’ер часовага ўрада Азімбек Назараў,

6 мая Генеральную пракуратура Кыргызстана накіравала ў Генеральную пракуратуру Беларусі запыт аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева.

4 мая Аляксандр Лукашэнка зрабіў заяву, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана. «Да мяне ніхто афіцыйна не звяртаўся, — сказаў ён. — Але адразу хачу афіцыйна заявіць: гэтыя звароты будуць марныя і зневажальныя для часовага ўрада. Прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта. Не трэба гэтак званаму часоваму ўраду звяртацца з патрабаваннем выдаць Бакіева. Каму выдаць? Ці захачу я яшчэ мець зносіны з тымі, хто сёння ва ўладзе ў Кіргізіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?