100 гадоў таму, 14 верасня 1906 г. – 1 верасьня паводле старога стылю – выйшла беларускамоўная газэта «Наша доля». Рэдактар-выдавец – І. Тукеркес.

Гэта было штотыднёвае грамадзка-палітычнае і літаратурнае выданьне «Для вясковага і мясцовага рабочага народу», якое фактычна зьяўлялася неафіцыйным органам Беларускай сацыялістычнай грамады.

Газэта выдавалася кірыліцай і лацінкай ды моцна крытыкавала ў сваіх артыкулах і фэльетонах царскі ўрад. За сваю непрымірымасьць і ваяўнічасьць «Наша доля» і пацярпела.

Зь 6 нумароў цэнзура канфіскавала чатыры, а потым наогул газэта была забаронена, а Тукеркес трапіў у турму на адзін год.

Але яшчэ раней, у сярэдзіне лістапада 1906 г., у рэдакцыі «НД» наступіў раскол праз розныя погляды на журналісцкі працэс і стаўленьне да палітычнага жыцьця. Частка людзей сышла ў «Нашу Ніву», першы нумар нумар якой выйшаў 23 (10) лістапада 1906 г. Да заснаваньня «Нашай Нівы» спрычыніліся браты Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Пашкевіч, Аляксандар Уласаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0