12 траўня ў Канах распачынаецца 63-і міжнародны кінафэст.

Фэст адкрываецца стужкай Рыдлі Скота «Робін Гуд».

У конкурсную праграму ўключаныя 19 карцінаў. Сярод іх фільмы класікаў — Такешы Кітаны («Сваволя»), Майкла Лі («Іншы год»), Абаса Кіарастамі («Зацверджаная копія»), Бертрана Таверн’е («Прыцэса Мантпенс’е»). У фэсце ўдзельнічаюць мексіканец Аляхандра Гансалес Іньярыту, брытанскі сацрэаліст Кен Лоўч і канскі заўсёднік Апічатпонг Веерасетакул з Бангкоку.

У парушэнне правілаў канскага фэсту ў конкурсе ўдзельнічае фільм Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам 2», ужо паказаны ў кінатэатрах.

Але разынкаю кінафэсту абяцае стаць дэбютны фільм ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы «Шчасце маё».
Гэта стужка пастаўленая пры ўдзеле Нямеччыны, Галандыі і Украіны. Галоўную ролю грае актор Беларускага Тэатру юнага гледача Віктар Немец. Паводле сюжэту кіроўца-дальнабойнік збіваецца з трасы і губляецца на дзікіх прасторах рускай правінцыі, дзе сустракаецца з ветэранамі, прастытуткамі, разбойнікамі дый міліцыянтамі.

Вынікі фэсту будуць падведзеныя 23 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?