Літаратура77

Першая аповесць пра мумітроляў перакладзеная на беларускую

Па-беларуску выйшла першая аповесць пра мумітроляў «Маленькія тролі і вялікая паводка».

Мумітроль, Снусмумрык, Хатыфнаты… Беларуская перакладчыца першай аповесці пра мумітроляў «Маленькія тролі і вялікая паводка» Наста Лабада нагадвае, што ў сусветнай літаратуры няшмат пісьменнікаў, якія стварылі яскравы, але цалкам адасоблены свет са сваімі ўласнымі законамі і насельнікамі, ды сярод іх Тувэ Янсан — на пачэсным месцы. Аўтарка 8 аповесцяў пра мумітроляў, сярод якіх сусветна вядомыя — «Камета ў Мумі-краіне» і «Чароўны капялюш», шведскамоўная пісьменніца з Фінляндыі Тувэ Янсан напісала за сваё жыццё таксама колькі твораў для дарослых і дзяцей, але сапраўдную папулярнасць ёй прынеслі менавіта прыязныя, падобныя да маленькіх бегемоцікаў істоты.

Рукапіс «Маленькіх троляў і вялікай паводкі» (дата выхаду ў свет – 1945) праляжаў у шуфлядзе некалькі гадоў і быў выдадзены толькі пасля таго, як сябры параілі Тувэ зрабіць для аповесці ілюстрацыі, каб вобраз сям'і Мумітроляў атрымаў сваё завершанае ўвасабленне. У адрозненне ад «Каметы», напісанай падчас Другой сусветнай, «Паводка» не поўніцца змрочнымі вобразамі і трагічным светапрыняццем. А сюжэт «Паводкі», дзе Мумітроль і Мумі-мама шукаюць зніклага бацьку, прыводзіць адно да шчаслівай развязкі.

«Мы неяк так прывыклі, што ў казках ёсць станоўчыя і адмоўныя героі, прычым станоўчыя адважна змагаюцца з адмоўнымі, — дадае Наста Лабада. — А Тувэ Янсан адразу, з першай кнігі пра мумітроляў, кажа, што яе галоўныя героі — маленькія і слабыя. Аднак, як высвятляецца, тая малеча здольная даць рады цяжкім абставінам жыцця дзякуючы сваёй дабрыні».

На сённяшні дзень кнігі пра мумітроляў — нацыянальны гонар Фінляндыі і Швецыі. У Фінляндыі ім прысвечаны дзіцячы муміпарк, выявы гэтых абаяльных герояў можна знайсці на манетах, марках і віншавальных паштоўках.

Паглядзець і набыць кнігу «Маленькія тролі і вялікая паводка» можна будзе 16 траўня ў мінскай бібліятэцы А.С. Пушкіна. Прэзентацыя — найперш дзіцячая. Падчас яе адбудзецца віктарына з дарункамі для дзяцей. Акрамя таго, ахвочым дзеткам мастак намалюе мумігерояў на паветраных шарыках. Прагучаць міксы на дзіцячыя шведскія песні ў выкананні Ўладзіслава Бубена. І апроч усяго, там будуць экспанавацца малюнкі аматараў мумітроляў з Беларусі і Расіі.

Вядоўца імпрэзы — Анка Упала. Перад публікай, акрамя перакладчыцы Насты Лабады, выступяць шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан, паэты Андрэй Хадановіч і Віктар Жыбуль ды інш. Пачатак а 16-й. Прыходзьце з дзеткамі!

Каментары7

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць