Урад Украіны падпісаў кантракт з кампаніяй Trout Cacheris, PLLC з ЗША аб правядзенні аўдыту фінансава-эканамічнай дзейнасці органаў дзяржаўнай улады ў 2008–2009 гадах.

Выдаткаванне сродкаў на правядзенне аўдыту прадугледжанае законам аб дзяржбюджэце на 2010 год.

Як адзначаецца ў паведамленні, кампанія Trout Cacheris, PLLC мае сур’ёзную рэпутацыю і досвед працы па гучных крымінальных справах, што датычаць фінансавай дзейнасці дзяржорганаў розных краін. Паводле кантракту, кампанія нясе поўную адказнасць за следчую працу, выкананую падчас аўдыту.

Кіраўнікі кампаніі Плата Качэрыс і Боб Траўт — былыя пракуроры дэпартамента юстыцыі ЗША з бездакорнай рэпутацыяй, падкрэсліваецца ў паведамленні. Качэрыс мае найвышэйшы ўзровень допуску ад ураду ЗША, бо выконваў юрыдычную працу для органаў выведкі. Траўт быў намеснікам незалежнага пракурора па расследаванні ў дачыненні міністра гандлю ЗША Рона Браўна, а цяпер вядзе расследаванне абвінавачанняў у карупцыі ў дачыненні мэра Вашынгтона Адрыяна Фэнці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?