Аляксандр Лукашэнка даў права ўраду рэспублікі выпусціць еўрааблігацыі на $ 2 млрд. Адпаведны ўказ апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Надаць права Радзе міністраў ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі аблігацый на суму да $2 млрд з тэрмінам звароту не менш за пяць гадоў і размяшчэннем іх за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ва ўказе.

Урад, у адпаведнасці з указам. таксама надзелены правам ўхваляць праспект эмісіі кожнага выпуску еўрааблігацый.

Арганізатарамі выпуску беларускіх еўрабондаў стануць Сбербанк Расеі, Deutsche Bank, RBS і BNP Paribas.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?