Трэнер нацыянальнай сборнай Беларусі па біятлоне Адрыян Цыбульскі распавёў у інтэрв’ю «Спартыўнай панараме» пра месца працы былых спартсменак Людмілы Ананька і Вольгі Кудрашовай.

Абедзве знайшлі сталую працу ў КДБ.
«Людзі якія займаюцца нашым спортам, не губляюцца ў жыцці. Знаходзяць сабе прымяненне, з’яўляюцца запатрабаванымі», — пахваліўся трэнер.

Абедзве беларускія біятланісткі скончылі сёлета спартыўную кар’еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0