На вуліцах Гаваны адбылося шэсце абаронцаў правоў геяў і лесьбіянак. Тысячы маладых людзей ішлі, танцуючы і спяваючы. Яны неслі рознакаляровыя сцягі і былі апранутыя ў яркую вопратку ў знак таго, што сексуальная арыентацыя таксама можа быць рознай. Шэсце ўзначаліла дачка кубінскага прэзідэнта Рауля Кастра. Дэманстрацыя прайшла менавіта сёння, бо акурат 20 гадоў таму СААЗ прызнала, што гомасэксуалізм — гэта не разумовае захворванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?