У прыватны сэктар, дзе сабраліся два дзясяткі моладзевых актывістаў Магілёва, уварваўся спэцназ.

Моладзь сядзела ў альтанцы на вуліцы і мірна гутарыла, як нехта гучна крыкнуў: «Спэцназ!» Усе імгненна кінуліся ў хату, дзе месьцяцца мясцовыя недзяржаўныя арганізацыі. Але праз колькі сэкундаў байцы спэцназу ўжо былі там. «Каб мы ня клалі нікога на падлогу! Тварам уніз! Сталі хутка ў ланцуг! Рукі на плечы адзін аднаму!» - скамандваў нехта ў міліцэйскай форме. Што мяне асабіста зьдзівіла, усе безапэляцыйна падпарадкаваліся. Так, ланцужком, усіх вывелі праз двор у міліцэйскі аўтобус.

Ужо там на нясьмелыя пытаньні «за што?» той жа міліцыянт адказаў: «Суседзі затэлефанавалі па 02, сказалі, што вы траціл скрынямі носіце». Прадставіцца міліцыянты адмовіліся, бо «не паложана». Тым жа яны аргумэнтавалі тое, што фатаграфаваць мне нельга.

У пастарунку ўсіх перапісалі і выпусцілі. Чамусьці ні ў каго з затрыманых не даглядалі рэчы — ні ў адзін заплечнік не залезьлі. Той самы траціл нават не шукалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0